Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2021, 15:19

Нікіціна: для развіцця эканомік рэгіёнаў неабходны новыя інвестыцыйныя праекты і вытворчасці

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для развіцця эканомік рэгіёнаў неабходны новыя інвестыцыйныя праекты і вытворчасці. Такое меркаванне журналістам выказала намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна перад пачаткам семінара "Паскоранае развіццё рэгіёнаў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш. Праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіццём эканомікі любога рэгіёна з'яўляюцца новыя інвестыцыйныя праекты, новыя вытворчасці, а таксама стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў", - сказала Анжаліка Нікіціна.

Паводле яе слоў, у бягучую пяцігодку гарады з насельніцтвам 80 тыс. чалавек і больш стануць драйверамі рэгіянальнага развіцця. "Гэта тэма вельмі актуальная, паколькі 2020-ы быў завяршальным годам адносна рэалізацыі планаў комплекснага развіцця 10 рэгіёнаў з колькасцю жыхароў 80 тыс. і больш (праграма Аршанскага раёна завяршаецца ў 2023 годзе). Выканана больш за 2 тыс. мерапрыемстваў, укладзена амаль Br7,5 млрд. Тым не менш мы бачым, што паскоранага росту такіх гарадоў не адбылося. Наша асноўная задача - разабрацца, што гэтаму перашкодзіла, якія кропкі росту пры распрацоўцы комплексных праграм развіцця рэгіёнаў мы не прадугледзелі", - падкрэсліла яна.

На думку намесніка міністра, неабходна разабрацца, што трэба зрабіць, каб запусціць інвестыцыйны цыкл у гэтых гарадах, улічваючы, што там ёсць прамысловыя пляцоўкі і інфраструктура, як аздаравіць арганізацыі, якія працуюць не зусім эфектыўна, разабрацца, што ў зямельна-маёмасных адносінах перашкаджае развіццю рэгіёнаў. "Падагульняючай стане рэзалюцыя, паводле якой мы будзем у далейшым працаваць. Я думаю, сённяшняя сустрэча не апошняя і мы прадоўжым узаемадзейнічаць ужо на базе канкрэтных рэгіёнаў", - дадала яна.

Што датычыцца інфраструктуры вытворчых пляцовак у рэгіёнах, то з ёй узніклі некаторыя складанасці. "Асобныя прадпрыемствы будаваліся яшчэ ў савецкі час. Сёння іх плошчы не могуць быць выкарыстаны для вытворчасці новага высокатэхналагічнага імпартазамяшчальнага прадукту. Мы гэтыя пытанні будзем на семінары абмяркоўваць з намеснікамі старшынь райвыканкамаў гэтых рэгіёнаў. У прыватнасці, знос, кансервацыю і ўключэнне ў абарот такіх аб'ектаў, - адзначыла Анжаліка Нікіціна. - Акрамя гэтага, мы ўжо прапрацоўваем разам з Нацыянальным агенцтвам па інвестыцыях і прыватызацыі пашпарт такіх прамысловых пляцовак для ўключэння ў гаспадарчы абарот".

Намеснік міністра таксама расказала, што вельмі мала гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. і больш, якія маюць свае вышэйшыя навучальныя ўстановы або філіялы ВНУ. "Для захавання кампетэнцый, неабходных для развіцця прамысловых вытворчасцей гэтых гарадоў, трэба думаць аб стварэнні філіялаў кафедраў ВНУ, каб моладзь не выязджала, а заставалася працаваць на мясцовых прадпрыемствах", - падкрэсліла Анжаліка Нікіціна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі