Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2021, 09:03

Нікіціна: асаблівыя эканамічныя зоны Беларусі - тэрыторыі, дзе можна будаваць паспяховы бізнес

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асаблівыя эканамічныя зоны Беларусі - гэта тэрыторыі, дзе сёння можна будаваць паспяховы бізнес. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна, каменціруючы карэспандэнту БЕЛТА вынікі работы асаблівых эканамічных зон за дзевяць месяцаў 2021 года.

"Люстэрка эфектыўнасці любой прэферэнцыйнай тэрыторыі - гэта дынаміка яе асноўных эканамічных паказчыкаў. Паспяхова працуюць нашы свабодныя эканамічныя зоны. За дзевяць месяцаў рэзідэнты нарасцілі аб'ёмы вытворчасці, выручкі, экспарту тавараў у 1,4 раза, інвестыцыі ў асноўны капітал - больш як на 15 працэнтаў. Як вынік, усе СЭЗ атрымалі прыбытак, што дало магчымасць амаль на чвэрць павысіць заработныя платы працоўным калектывам. Гэты пазітыўны трэнд падтрымаў эканоміку рэгіёнаў. Рэзідэнты забяспечылі да 70 працэнтаў прамых замежных інвестыцый па шэрагу абласцей, 60 працэнтаў экспарту тавараў", - адзначыла Анжаліка Нікіціна.

Гаворачы аб дасягненнях індустрыяльнага парка "Вялікі камень", намеснік кіраўніка міністэрства падкрэсліла, што яго ўклад у эканоміку краіны стабільна прырастае. "За год сюды прыйшлі 16 новых рэзідэнтаў. Плюс разгарнулі свае праекты ўжо дзеючыя: прамысловая вытворчасць узрасла ў 2,5 раза. Зафіксаваны чысты прыбытак прадпрыемстваў. З'явіліся новыя рабочыя месцы - рост у 1,8 раза. Павялічыліся зарплаты - на 11 працэнтаў. І падаткі ў бюджэт - у 1,6 раза. Яшчэ важней тое, што бізнес бачыць перспектывы развіцця: інвестыцыі выраслі ў 1,3 раза. Такім чынам, асаблівыя эканамічныя зоны Беларусі - гэта тэрыторыі, дзе сёння можна будаваць паспяховы бізнес", - расказала Анжаліка Нікіціна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі