Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторым арганізацыям дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў 2025 годзе пакрыюць частку працэнтаў па крэдытах. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 6 лютага 2025 года нумар 76 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Шэрагу прадпрыемстваў за кошт рэспубліканскага бюджэту пакрыюць частку працэнтаў за карыстанне крэдытамі на інвестпраекты і папаўненне абаротных сродкаў. У ліку гэтых прадпрыемстваў - "Івацэвічдрэў", Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры", Завод газетнай паперы.
Атрыманыя ў адпаведнасці з пастановай сродкі накіроўваюцца арганізацыямі ў 2025-2026 гадах на папаўненне ўласных абаротных сродкаў.
"Беллеспаперапраму" разам з Дзяржкаммаёмасцю даручана да 1 красавіка 2026 года ўнесці праекты прававых актаў аб павелічэнні долі Рэспублікі Беларусь у статутных фондах арганізацый (акрамя ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры") на сумы аказанай ім дзяржпадтрымкі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2025 года.-0-