Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2021, 12:07

Некаторым прадпрыемствам дрэваапрацоўкі кампенсуюць частку працэнтаў па крэдытах

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторым арганізацыям дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў 2021 годзе кампенсуюць частку працэнтаў па крэдытах. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 12 сакавіка 2021 года нумар 143 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Шэрагу прадпрыемстваў за кошт рэспубліканскага бюджэту кампенсуюць частку працэнтаў за карыстанне крэдытамі на інвестпраекты і папаўненне абаротных сродкаў, а таксама частку расходаў па вяртанні крэдытаў, прадастаўленых для кампенсавання страхавых камісій упаўнаважаных страхавых агенцтваў пры прыцягненні крэдытаў замежных банкаў (нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый) і знешніх дзяржпазык. У ліку гэтых прадпрыемстваў - "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры", Завод газетнай паперы.

Атрыманыя ў адпаведнасці з пастановай сродкі накіроўваюцца арганізацыямі ў 2021-2022 гадах на папаўненне ўласных абаротных сродкаў.

"Беллеспаперапраму" разам з Дзяржкаммаёмасцю даручана да 1 красавіка 2022 года ўнесці праекты нарматыўных прававых актаў аб павелічэнні долі Рэспублікі Беларусь у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў (акрамя адкрытых акцыянерных таварыстваў "Рэчыцадрэў" і "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры") на сумы аказанай ім дзяржпадтрымкі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі