Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2020, 10:52

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 снежня

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства падаткаў і збораў.

Сярод цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" на 10 капеек падаражэюць Kent (Nano Blue, Nano Silver, Nano White, Feel Aroma, Feel Aurum).

Што датычыцца ТАА "Тытунь-Інвест", даражэйшымі на 5 капеек стануць некаторыя віды цыгарэт Winston (Classic, Blue, Super Slims Blue, Super Slims Silver, Compact Blue Impulse, Compact Purple Impulse, Compact Purple Mix, XS Blue, XS Purple Mix, XS Sparkling Mix). Таксама на 5 капеек падаражэюць Sobranie (Blue, Gold, Compact Blue, Compact Gold, Caster, Blacks, Evolve, Evolve Gold).

Павысяцца на 5 капеек у цане ўвозімыя "Беларусьгандлем" цыгарэты Richmond (Black Edition, Bronze Edition, Red Edition), Aroma Rich (Coast, Highland, Rich Highland Superslims).

"Інтэр Табака" і "Энерга-Оіл" не будуць мяняць цэны.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі