Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Назначаны прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання чатырох банкаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 30 мая 2025 года нумар 300/17, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Віталь Нявера, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус, першы намеснік міністра фінансаў Алена Печань і намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава сталі прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Белінвестбанк".
Міністр эканомікі Юрый Чабатар будзе прадстаўляць інтарэсы дзяржавы ў органах кіравання адкрытых акцыянерных таварыстваў "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Тэхнабанк" і "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".
Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.-0-