ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2022, 18:22

Назарук: узаемны гандаль становіцца збалансаваным, мы знаходзім новыя рынкі збыту

Намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук
Намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемны гандаль становіцца збалансаваным, мы знаходзім новыя рынкі збыту. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук перад пачаткам ХІІ з'езда Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Назарук падкрэсліў, што дзейнасць Беларускай гандлёва-прамысловай палаты поўнасцю суадносіцца з тымі задачамі, якія ўскладзены на Міністэрства замежных спраў, - пашырэнне экспарту, актывізацыя і падтрыманне належнага ўзроўню тавараабароту са знешнімі гандлёвымі партнёрамі, у тым ліку пытанні сертыфікацыі паходжання тавару і ў цэлым доступу на рынак Беларусі з суправаджэннем тых ці іншых прэферэнцый. "Што датычыцца цяперашняй сітуацыі, то яе стварыў так званы калектыўны Захад, а мэта зусім зразумелая - раз'яднаць нас з партнёрамі па інтэграцыі, аслабіць эканамічна, пасеяць разлад у грамадстве. Таму ўсё тое, што мы робім сумесна з гандлёва-прамысловай палатай і яе аддзяленнямі, поўнасцю суадносіцца з тымі задачамі, якія былі ўскладзены на беларускае знешнепалітычнае ведамства з боку кіраўніка дзяржавы і ўрада", - адзначыў намеснік міністра.

Правільны напрамак развіцця краіны даказвае чаканыя рэкордныя паказчыкі па сальда, а таксама рост экспарту. "У першай палавіне гэтага года былі некаторыя нязручнасці ў сувязі з неабходнасцю карэннага змянення лагістычных схем. Але мы знайшлі дастойнае і аптымальнае рашэнне для прадпрыемстваў і эканомікі. Паказчыкі росту відавочныя, напрыклад, па выніках 8 месяцаў 2022 года экспарт у Расію вырас больш як на 30 працэнтаў. У цэлым мы адзначаем добры ўзровень узаемнага гандлю - ён становіцца збалансаваным, мы знаходзім новыя рынкі збыту. Наша прадукцыя заўсёды адпавядала аптымальным суадносінам "цана - якасць" і таму нашы знешнія партнёры гэта цэняць і з задавальненнем яе набываюць, - расказаў Ігар Назарук. - Нам ёсць каму прапанаваць лесапрадукцыю, прадукты харчавання, металапракат і іншае. Патэнцыял для нарошчвання паставак ёсць. Пытанне з лагістыкай патрабуе часу, але гэта не тое, што рэзка зменіць наша становішча".

З'езд БелГПП праводзіцца напярэдадні юбілею палаты. На мерапрыемстве будуць падведзены вынікі дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты за перыяд з кастрычніка 2019 года па верасень 2022 года, а таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі работы палаты на бліжэйшыя тры гады. Дэлегатамі з'езда сталі 135 прадпрыемстваў і арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі