Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2021, 13:04

Назараў: рост прамвытворчасці па выніках 2021 года чакаецца на ўзроўні 5,3 працэнта

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост прамысловай вытворчасці па выніках 2021 года чакаецца на ўзроўні 5,3 працэнта, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе прамысловы комплекс Беларусі дэманструе ўстойлівую дынаміку развіцця і застаецца асноўным драйверам росту эканомікі. Па выніках 9 месяцаў прырост вытворчасці склаў амаль 8 працэнтаў да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Дасягнуты ўзровень з'яўляецца максімальным за апошняе дзесяцігоддзе. Калі параўноўваць з нашымі стратэгічнымі партнёрамі па ЕАЭС, то па выніках 8 месяцаў мы апярэдзілі па тэмпах расійскі прамысловы комплекс на 4,1 працэнтнага пункта, казахскі - на 6,2 і Арменію - на 7,6", - расказаў Юрый Назараў.

На 1 кастрычніка забяспечаны мінімальны з 2009 года ўзровень складскіх запасаў - 51,9 працэнта да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. "Па выніках 8 месяцаў дасягнуты максімальны за апошнія 4 гады ўзровень рэнтабельнасці продажаў - 9,6 працэнта. Забяспечаны рост экспартных паставак тавараў: у Цэнтральную Афрыку амаль у 4 разы, у Заходнюю Еўропу амаль у 3 разы, у Паўночную Амерыку ў 2,5 раза. Рэальная зарплата вырасла на 7,2 працэнта ў параўнанні са студзенем - жніўнем 2020 года. Колькасць работнікаў, якія знаходзіліся ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці, мінімальная з 2014 года - гэта 24,5 тыс. чалавек па выніках 7 месяцаў 2021 года, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Паводле нашай ацэнкі, тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці па выніках 2021 года чакаецца на ўзроўні 105,3 працэнта да 2020 года. Прагноз на 2022 год - больш як 103 працэнты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі