Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2020, 18:44

Назараў разлічвае на развіццё інавацыйных цэнтраў у Беларусі

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў разлічвае на развіццё інавацыйных цэнтраў у Беларусі. Аб гэтым ён сказаў журналістам у час наведвання інавацыйнага цэнтра "Гарызонт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Унікальны для Беларусі цэнтр стаў радыётэхнічным кластарам, які аб'ядноўвае ў сабе ідэі, бізнес і тэхналогіі ў сферы прамысловай і спажывецкай электронікі, авіёнікі (самалётабудавання), аўтакампанентаў для электратранспарту.

"Спецыялісты цэнтра бяруць ідэю, якая патрэбна прамыслоўцам, рэалізуюць яе і атрымліваецца абсалютна новы прадукт, які павышае канкурэнтаздольнасць нашай тэхнікі, - сказаў Юрый Назараў. - У прыватнасці, мы бачым гэта на прыкладзе БелАЗа, дзе актыўна выкарыстоўваюцца панэлі "Гарызонта". Я спадзяюся, што гэта будзе не адзіны такі інавацыйны цэнтр у краіне".

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, ніякай дапамогі з бюджэту цэнтр не атрымлівае. "Гэта ўкладанні грошай самога прадпрыемства. Аднак трэба разумець, што акупнасць тут можа быць не такой хуткай і не ўсе распрацоўкі могуць выстраліць", - адзначыў ён.

Холдынг "Гарызонт" аб'ядноўвае прадпрыемствы, якія падзелены на 6 бізнес-напрамкаў: распрацоўкі, прамысловая электроніка, спажывецкая электроніка, асвятленне, нерухомая маёмасць, сацыяльная сфера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі