Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2020, 09:00

Назараў расказаў аб планах развіцця папяровых вытворчасцей у Светлагорску, Шклове, Добрушы

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб планах па развіцці трох прадпрыемстваў цэлюлозна-папяровай галіны расказаў старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў у эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Светлагорскаму ЦКК давялося самастойна завяршаць работы па будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы, калі пекінская кампанія, выбраная ў якасці генеральнага падрадчыка, не выканала свае абавязацельствы. У пачатку бягучага года "Беллеспаперапрам" зацвердзіў акт прыёмкі завода ў эксплуатацыю. Але адносіны з кітайскімі падрадчыкам і банкам, які выдзеліў сродкі, на гэтым не закончыліся: прадаўжаюцца перагаворы па сумах і парадку плацяжоў, забеспячэнні гарантый аплаты, гарантыйных абавязацельствах. "Новы завод - гэта выхад на магутнасці і вяртанне абавязацельстваў. Паралельна ў бягучым годзе мы зробім заказ на папераробную машыну, падрыхтуем тэхнічнае заданне і выберам партнёра. Думаю, што да канца 2021 года запусцім. А вось рэканструкцыя старой пляцоўкі - бліжэйшая перспектыва: 2-4 гады", - расказаў Юрый Назараў.

У Шклове сумесна з еўрапейскім партнёрам стваралася вытворчасць паперы-асновы для плітнай прадукцыі. "На жаль, некаторыя вузлы і агрэгаты нам паставілі не тыя, якія могуць даць якасную прадукцыю. Таму мы дадаткова возьмем пэўны аб'ём фінансавання. Да канца года памяняем некаторыя вузлы і з наступнага года пачынаем вырабляць паперу-аснову", - падзяліўся планамі Юрый Назараў. Пры гэтым ён падкрэсліў намер дабівацца вяртання затрат - 10,3 млн еўра. "Цяпер ідзе работа па рэалізацыі рашэнняў Венскага арбітражу, - сказаў кіраўнік канцэрна. - Разумею, што гэта проста справа часу. Мы гэтыя грошы вернем".

Сітуацыю з праектам вытворчасці кардону ў Добрушы ён назваў складанай. "Мы рассталіся з кітайскім партнёрам. Праект будзе заканчвацца асобнымі блокамі. Са студзеня 2021 года пачнём вытворчасць таго кардону, дзеля якога будавалі, - сказаў ён. - Цяпер паралельна адпрацоўваем варыянт размяшчэння паліграфічнай вытворчасці". Плануецца закупіць абсталяванне і адразу пачаць асваенне тэхналогіі хаця б на прывазным кардоне, напрацоўку рынкаў. "Мы разумеем, што трэба шукаць і партнёраў. Да нас на наступным тыдні прыязджае адзін з патэнцыяльных інвестараў - нарвежская кампанія", - дадаў Юрый Назараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі