Фота Мінэнерга
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагрудскі завод газавай апаратуры за апошнія пяць гадоў пашырыў наменклатуру выпускаемай прадукцыі больш як на 10 працэнтаў. Аб гэтым было даложана міністру энергетыкі Віктару Каранкевічу ў час наведвання прадпрыемства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Міністр азнаёміўся з вынікамі вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, а таксама стратэгіяй яго далейшага развіцця. Завод таксама наведаў генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання "Белпалівагаз" Аляксей Кушнарэнка.
Віктару Каранкевічу далажылі аб выніках тэхпераўзбраення прадпрыемства, паэтапным уводзе рабатызаваных вытворчых ліній па зборцы бытавых газавых балонаў, асваенні новых відаў прадукцыі.
У Мінэнерга адзначылі, што ва ўмовах знешніх абмежаванняў Навагрудскі завод газавай апаратуры змог перабудаваць лагістыку і экспартныя ланцужкі, знайшоў новых спажыўцоў і нарасціў пастаўкі прадукцыі на рынкі Расіі, Казахстана, Узбекістана, Арменіі. У 2022 годзе аб'ём вытворчасці вырас на 12 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Дадатная дынаміка захавалася і ў 2023 годзе - рост склаў 26,4 працэнта.
За кошт мадэрнізацыі павялічыўся ўзровень аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Завод прадаўжае асваенне інавацыйных тэхналогій. Добры прыклад такой работы - перавядзенне ў лічбавы фармат жыццёвага цыкла бытавых газавых балонаў і ўкараненне RFID-метак. Маркіроўка дае магчымасць прасачыць увесь маршрут іх перамяшчэння: ад вытворчасці да пастаўкі спажыўцу. Пры гэтым забяспечваюцца эфектыўны кантроль за станам балонаў, іх аператыўны ўлік і размеркаванне. Сёння да вывучэння гэтага вопыту прадпрыемства праяўляюць інтарэс расійскія партнёры. У планах завода - далейшае пашырэнне двухбаковых дзелавых кантактаў.
У час наведвання Навагрудскага завода газавай апаратуры Віктар Каранкевіч правёў сустрэчу з яго працоўным калектывам, у рамках адзінага дня інфармавання выступіў на тэму "Беларусь ад вызвалення да незалежнасці. Да 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Міністр таксама адказаў на пытанні, якія датычыліся выкарыстання электраэнергіі ў мэтах ацяплення жылфонду, перспектыў павелічэння колькасці электратранспарту ў краіне, развіцця атамнай энергетыкі і сумежных галін.-0-