ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 красавіка 2023, 11:50

Нацбанк: зберажэнні насельніцтва ў нацыянальнай валюце растуць

Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зберажэнні насельніцтва ў нацыянальнай валюце растуць. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гібкасць валютнага курса разам са спрыяльнымі тэндэнцыямі ў знешнім гандлі дазволілі забяспечыць збалансаванасць валютнага рынку і не дапусціць звышпланавага зніжэння золатавалютных рэзерваў. Больш таго, на канец 2022 года міжнародныя рэзервовыя актывы склалі $7,9 млрд (2,2 месяца імпарту) пры мэтавым паказчыку не ніжэйшым за $7 млрд. На 1 красавіка 2023 года іх аб'ём павялічыўся да $8,1 млрд. Стабільная сітуацыя на валютным рынку і ўстойлівасць золатавалютных рэзерваў пазітыўна паўплывалі на дынаміку зберажэнняў у нацыянальнай валюце", - сказаў Павел Калаур.

Па выніках 2022 года аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў банкаўскім сектары павялічыўся на 25 працэнтаў, за першы квартал 2023 года - на 6,1 працэнта. Пры гэтым на 1 красавіка 2023 года доля доўгатэрміновых дэпазітаў у агульным аб'ёме тэрміновых і ўмоўных укладаў насельніцтва склала амаль 72 працэнты. "Такая дынаміка ўкладаў спрыяльна паўплывала на рэсурсны патэнцыял банкаўскага сектара, сфарміраваўшы базавыя ўмовы для яго ўстойлівага функцыянавання", - падкрэсліў старшыня праўлення Нацбанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі