ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2023, 14:36

Нацбанк зацвердзіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на чэрвень 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк зацвердзіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР) на чэрвень 2023 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), РВСР складзе з 1 чэрвеня 11,66 працэнта гадавых. Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), - 14,89 працэнта гадавых.

Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі ўяўляюць сабой інструмент, які выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння фінансавай стабільнасці. Як раней тлумачылі БЕЛТА ў Нацбанку, гэта адзін з абмежавальнікаў верхняй мяжы працэнтных ставак, што разлічваецца наступным чынам: сярэдні ўзровень ставак сістэмна значных банкаў плюс нейкая надбаўка (мера роскіду). Гэта дае банкам сігнальны ўзровень, перавышэнне якога, на думку Нацбанка і на аснове даных самога рынку, лічыцца прыкметай высока рызыкоўных паводзін. Такія паводзіны не забараняюцца Нацбанкам, але для гэтага банка выстаўляюцца дадатковыя патрабаванні па капітале, па фарміраванні рэзерваў - гэта рэзервовы буфер на выпадак, калі банк у выніку рызыкоўных паводзін сутыкнецца з нейкімі цяжкасцямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі