Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лістапада 2022, 11:03

Нацбанк зацвердзіў інструкцыю аб правядзенні аперацый з плацежнымі карткамі і інструментамі

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк у рамках рэалізацыі палажэнняў закона ад 19 красавіка 2022 года нумар 164-З "Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах" зацвердзіў інструкцыю аб ажыццяўленні аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі і плацежнымі інструментамі, якія забяспечваюць іх выкарыстанне. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 6 кастрычніка 2022 года нумар 378, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

Раней парадак правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на тэрыторыі Беларусі рэгламентаваўся пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 18 студзеня 2013 года нумар 34.

У новай інструкцыі сфарміраваны паняційны апарат, які дае магчымасць прымяняць тэрміны, што змешчаны ў законе, з улікам спецыфікі банкаўскіх плацежных картак як плацежнага інструмента, а таксама іншых плацежных інструментаў, што забяспечваюць іх эмісію, выкарыстанне. Урэгуляваны пытанні, якія адносяцца да эмісіі банкаўскіх плацежных картак, аказання плацежных паслуг эквайрынгу, уключаючы інтэрнэт-эквайрынг, плацежных аперацый, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем картак, працэсінгу.

У інструкцыі таксама ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з прызнаннем/непрызнаннем банкам-эмітэнтам аперацый, ажыццёўленых з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, неаўтарызаванымі, а таксама пытанні, што адносяцца да эмісіі (стварэння) плацежных інструментаў, якія забяспечваюць эмісію, выкарыстанне банкаўскіх плацежных картак, пытанні, звязаныя з распаўсюджваннем плацежных інструментаў, што забяспечваюць эмісію, выкарыстанне банкаўскіх плацежных картак.

"Інструкцыя з'яўляецца часткай нарматыўна-прававой базы, што забяспечвае паўнацэннае выкарыстанне банкаўскіх плацежных картак і плацежных інструментаў, якія забяспечваюць іх выкарыстанне, трымальнікамі на тэрыторыі Беларусі, і фарміруе для банкаў-эмітэнтаў выразныя і празрыстыя ўмовы абслугоўвання гэтых плацежных інструментаў", - растлумачылі ў Нацбанку.

Пастанова ўступіла ў сілу з 27 лістапада 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі