Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 жніўня 2022, 17:44

Нацбанк з 12 верасня ўстанаўлівае разліковыя велічыні стандартнай рызыкі для новых крэдытаў

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк з 12 верасня ўстанаўлівае разліковыя велічыні стандартнай рызыкі для новых крэдытаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.

Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі (РВСР) уяўляюць сабой інструмент, які выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння фінансавай стабільнасці. Як раней тлумачылі БЕЛТА ў Нацбанку, гэта адзін з абмежавальнікаў верхняй мяжы працэнтных ставак, што разлічваецца наступным чынам: сярэдні ўзровень ставак сістэмна значных банкаў плюс нейкая надбаўка (мера роскіду). Гэта дае банкам сігнальны ўзровень, перавышэнне якога, на думку Нацбанка і на аснове даных самога рынку, лічыцца ўжо прыкметай высока рызыкоўных паводзін. Такія паводзіны не забараняюцца Нацбанкам, але для гэтага банка выстаўляюцца дадатковыя патрабаванні адносна капіталу, фарміравання рэзерваў - гэта рэзервовы буфер на выпадак, калі банк у выніку рызыкоўных паводзін сутыкнецца з нейкімі цяжкасцямі.

Нацыянальны банк 1 сакавіка прыпыніў дзеянне разліковых велічынь стандартнай рызыкі ў сувязі з тым, што тады ўзрасла нявызначанасць на рынках і банкам трэба было гібка рэагаваць на сітуацыю і аператыўна прымаць рашэнні. З 12 верасня РВСР устанаўліваюцца для новых крэдытаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі