Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 снежня 2022, 14:13

Нацбанк выпусціць у абарачэнне новыя памятныя манеты

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 29 снежня выпусцяць у абарачэнне новыя памятныя манеты, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам. Рашэнне замацавана пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 19 снежня 2022 года нумар 470, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Будуць выпушчаны сярэбраныя манеты "Вітольд Бялыніцкі-Біруля. 150 гадоў" наміналам Br20, тыражом 499 штук; "Міхаіл Савіцкі. 100 гадоў. Чорная быль" наміналам Br20, тыражом 1 тыс. штук; "Міхаіл Савіцкі. 100 гадоў. Беларусь партызанская" наміналам Br20, тыражом 1 тыс. штук; "Святло. Цемра" серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету" наміналам Br10, тыражом 1,5 тыс. штук; "Зоркі" серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету" наміналам Br20, тыражом 1,5 тыс. штук; "Белая сініца" серыі "Птушка года" наміналам Br10, тыражом 750 штук; "Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў" наміналам Br10, тыражом 1 тыс. штук; "Бітва на Сініх Водах" наміналам Br20, тыражом 750 штук.

Акрамя таго, у абарачэнне ўвойдуць медна-нікелевыя манеты наміналам Br1 "Вітольд Бялыніцкі-Біруля. 150 гадоў", тыражом 1299 штук; "Міхаіл Савіцкі. 100 гадоў. Чорная быль", тыражом 1,7 тыс. штук; "Міхаіл Савіцкі. 100 гадоў. Беларусь партызанская", тыражом 1,7 тыс. штук; "Святло. Цемра" серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету", тыражом 2,5 тыс. штук; "Зоркі" серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету", тыражом 2,5 тыс. штук; "Белая сініца" серыі "Птушка года", тиражом 1,5 тыс. штук; "Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 100 гадоў", тыражом 1,5 тыс. штук; "Бітва на Сініх Водах", тыражом 1,5 тыс. штук.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі