ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 25 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2020, 10:34

Нацбанк выпусціць памятныя манеты спартыўнай і гісторыка-культурнай тэматыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне 15 снежня новыя памятныя манеты, якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі. Адпаведная пастанова праўлення Нацбанка ад 4 снежня 2020 года нумар 384 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

З 15 снежня будуць выпушчаны сярэбраныя і медна-нікелевыя манеты "Беларусь - Украіна. Духоўная спадчына. Ірмалагіён" наміналам Br50 і Br1 адпаведна.

Манеты "Летнія віды спорту. Тэніс" і "Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС" выйдуць сярэбраныя наміналам Br20, медна-нікелевыя - Br1.

У абарачэнні таксама з'явяцца біметалічныя манеты са сталі, пакрытай меддзю і латунню, і са сталі, пакрытай меддзю і нікелем, серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі". Сярод іх - "Чачэрская ратуша", "Касцёл бернардзінцаў. Будслаў", "Барысаглебская царква. Гродна", "Касцёл Яна Хрысціцеля. Камаі", "Косаўскі палац", "Будынак гарадскога тэатра. Магілёў". Іх выпусцяць наміналам Br2, кожнае найменне тыражом 25 тыс. штук.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі