
25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк з 25 мая выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Іван Шамякін. 100 гадоў", "Іван Мележ. 100 гадоў", "Кандрат Крапіва. 125 гадоў", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Сёння выпускаюцца сярэбраныя манеты наміналам Br20 і медна-нікелевыя наміналам Br1. На рэверсе адлюстраваны партрэты беларускіх пісьменнікаў.
Манеты адчаканены ў ЗАТ "Літоўскі манетны двор". Яны з'яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка, а таксама плануемых датах продажаў памятных манет размешчана на афіцыйным сайце ў раздзеле "Банкноты і манеты".-0-