Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 чэрвеня 2021, 10:51

Нацбанк уводзіць у эксплуатацыю партал "Рэгістрацыя валютных дагавораў"

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для рэалізацыі палажэнняў новай рэдакцыі закона ад 22 ліпеня 2003 года нумар 226-3 "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі", накіраванай на лібералізацыю валютных адносін і спрашчэнне парадку правядзення валютных аперацый, Нацыянальны банк уводзіць у эксплуатацыю вэб-партал "Рэгістрацыя валютных дагавораў". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У Нацбанку нагадваюць, што з 9 ліпеня 2021 года між іншым для фізічных асоб адмяняецца дазвольны парадак правядзення валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу (купля нерухомай маёмасці за мяжой, узнос у статутны фонд нерэзідэнта, набыццё каштоўных папер, выпушчаных нерэзідэнтам, і г.д.). Для юрыдычных асоб адмяняецца дазвольны парадак адкрыцця рахункаў за межамі краіны, а таксама неабходнасць рэгістрацыі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, у банку.

У сваю чаргу з 9 ліпеня ўводзіцца ў дзеянне сістэма валютнага маніторынгу Нацыянальнага банка, адным з асноўных складнікаў функцыянавання якой з'яўляецца рэгістрацыя валютных дагавораў на вэб-партале.

Так, з названай даты рэзідэнтам Беларусі неабходна будзе рэгістраваць на вэб-партале, размешчаным на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка, валютныя дагаворы, заключаныя з нерэзідэнтамі. Рэгістрацыі падлягаюць валютныя дагаворы, сума грашовых абавязацельстваў на дату заключэння якіх не вызначана або роўная ці перасягае ў эквіваленце 2 тыс. базавых велічынь для фізічных асоб і 4 тыс. - для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Пералік валютных аперацый, пры правядзенні якіх валютны дагавор падлягае рэгістрацыі, вызначаны пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 12 лютага 2021 года нумар 37.

Цяпер карыстальнікі вэб-партала могуць стварыць асабісты кабінет, у тэставым рэжыме ажыццявіць рэгістрацыю валютных дагавораў. У Нацбанку звяртаюць увагу, што напярэдадні 9 ліпеня ўведзеныя даныя па дагаворах будуць выдалены, але пры гэтым захаваюцца створаныя на вэб-партале асабістыя кабінеты карыстальнікаў з адпаведнымі настройкамі.

На вэб-партале змешчана падрабязная інфармацыя аб рэгістрацыі валютных дагавораў і рабоце вэб-партала. "Тут можна азнаёміцца з нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць названыя пытанні, інструкцыяй па настройцы рабочага месца, з якога будзе ажыццяўляцца ўвод інфармацыі, парадкам функцыянавання вэб-партала. Таксама размешчаны адказы на найбольш папулярныя пытанні па рэгістрацыі валютных дагавораў, якія будуць дапаўняцца па меры неабходнасці", - растлумачылі ў Нацбанку.

У выпадку ўзнікнення пытанняў тэхнічнага характару, звязаных з уваходам на вэб-партал або ўзнікшых у працэсе работы з ім, кансультацыю можна атрымаць у службе тэхнічнай падтрымкі па тэлефоне 8 (017) 311 10 11.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі