Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2021, 12:06

Нацбанк удасканальвае бухгалтарскі ўлік аперацый з каштоўнымі паперамі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк удасканальвае падыходы да бухгалтарскага ўліку аперацый з каштоўнымі паперамі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Для ўдасканалення метадалагічнага забеспячэння бухгалтарскага ўліку і збліжэння з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці (МСФС) Нацбанк зацвердзіў інструкцыю па бахгалтарскім уліку аперацый з каштоўнымі паперамі, а таксама ўнёс змяненні ў шэраг нарматыўных актаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 1 сакавіка 2021 года нумар 52.

Распрацоўшчыкі дакумента растлумачылі, што работа па збліжэнні з МСФС праводзіцца банкам у рамках рэалізацыі стратэгіі па прымяненні міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці ў банкаўскай сістэме Беларусі на перыяд да 2022 года. Акрамя таго, рэалізацыя мер, накіраваных на прымяненне МСФС у якасці першачарговых і адзіных стандартаў бухгалтарскага ўліку і фінансавай справаздачнасці ў банкаўскім сектары, прадугледжана Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2021 год.

У пастанове нумар 52 падыходы да бухгалтарскага ўліку аперацый банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" з каштоўнымі паперамі вызначаны з улікам такіх палажэнняў Міжнароднага стандарту фінансавай справаздачнасці (IFRS), як "Фінансавыя інструменты", "Фінансавыя інструменты: прадстаўленне", "Ацэнка справядлівага кошту", а таксама "Фінансавыя інструменты: раскрыццё інфармацыі".

"Пры гэтым у дакуменце прадугледжана прымяненне нацыянальнага заканадаўства, у тым ліку ў частцы фарміравання банкамі спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па каштоўных паперах. У адпаведнасці з пастановай бухгалтарскі ўлік каштоўных папер ажыццяўляецца па амартызаваным або справядлівым кошце, зыходзячы з іх класіфікацыі і ацэнкі згодна з МСФС. Вядзенне бухгалтарскага ўліку каштоўных папер прадугледжваецца па складніках іх кошту: намінальны кошт, дысконт, прэмія (скідка) з улікам аперацыйных затрат, змяненне справядлівага кошту, налічаныя даходы (расходы)", - растлумачылі ў банку.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2022 года і будзе прымяняцца банкамі пры складанні бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2022 год і наступныя гады, за выключэннем складання бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ў частцы параўнальнай інфармацыі за 2021 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі