Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 сакавіка 2019, 16:16

Нацбанк: трэнд на паступовае зніжэнне працэнтных ставак будзе захоўвацца

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнд на паступовае зніжэнне працэнтных ставак будзе захоўвацца, але многае залежыць ад інфляцыі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Мурын на форуме "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэндэнцыя, трэнд на паступовае зніжэнне будзе захоўвацца. Але многае будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца ўзровень інфляцыі ў краіне, што будзе з інфляцыйнымі чаканнямі (паводле нашых ацэнак, яны цяпер у два разы перавышаюць фактычны ўзровень інфляцыі), - сказаў Дзмітрый Мурын.

Нацбанк будзе працаваць над тым, каб інфляцыя захоўвалася ў бліжэйшыя пяць гадоў на ўзроўні не большым за 4-5 працэнтаў. Асноўныя намаганні будуць накіраваны на кантроль над грашовым прапанаваннем, гэта ключавы фактар, які забяспечваў бы цэнавую стабільнасць.

Пры гэтым Нацбанк мае намер удасканальваць прымяняемыя інструменты, у прыватнасці размова ідзе аб тым, каб праз два-тры гады перайсці да найбольш эфектыўнага рэжыму грашова-крэдытнай палітыкі - таргетавання інфляцыі. "Вядома, для гэтага давядзецца шмат зрабіць як унутры Нацбанка, так і сумесна з урадам. Гэта перш за ўсё павышэнне нашай аперацыйнай незалежнасці, пераход у галіне курсавой палітыкі да свабоднага плавання", - дадаў Дзмітрый Мурын.

Цяпер курс фарміруецца пры абмежаваным умяшанні Нацыянальнага банка, што пры неабходнасці згладжвае на валютным рынку ваганні, якія, паводле ацэнкі Нацбанка, могуць быць празмернымі. "У планах паступова адысці ад гэтага, каб цалкам курс на рынку фарміраваўся пад уплывам менавіта фундаментальных фактараў на аснове попыту і прапанавання. Працэс гэты даволі доўгі, паводле нашых ацэнак, гэта зойме каля двух-трох гадоў, і калі ўсё ўдачна, тады можна будзе аб'яўляць аб так званым свабодным плаванні беларускага рубля", - рэзюмаваў Дзмітрый Мурын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі