ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2016, 17:10

Нацбанк рэкамендуе беларусам правесці запланаваныя плацяжы сёння-заўтра

29 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе беларусам спланаваць свае плацяжы на бліжэйшыя 2-3 дні і правесці іх сёння-заўтра. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення плацежных сістэм і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Аляксандр Сотнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэнамінацыя - нетрывіяльная падзея для краіны і банкаўскай супольнасці. Банкаўская інфраструктура - банкаматы, плацежныя тэрміналы, уласна інфраструктура, якая абслугоўвае карткі, напрыклад на АЗС, - гэта вялікі сегмент. Яго адаптацыя да новых умоў патрабуе часу. Таму вялікая просьба да ўсіх грамадзян нашай краіны: спланаваць свае плацяжы на бліжэйшыя два-тры дні, і ўсё, што яны хацелі аплаціць - мабільную сувязь, камунальныя плацяжы, лепш аплаціць сёння або заўтра ў першай палавіне дня", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Аляксандра Сотнікава, кліенты павінны арыентавацца ў першую чаргу на тую інфармацыю, якая будзе размешчана на афіцыйных сайтах банкаў. "Розныя каналы абслугоўвання будуць адключацца і падключацца банкамі ў розны час. Напрыклад, інтэрнэт-банкінг у розных банках адключаецца ў сярэднім з сярэдзіны дня 30 чэрвеня, а да сярэдзіны дня 1 ліпеня ён будзе падключаны", - растлумачыў ён.

Гаворачы аб тых людзях, якія едуць за мяжу, прадстаўнік Нацбанка звярнуў увагу, што ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня банкаўскія плацежныя карткі за мяжой таксама працаваць не будуць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі