Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2018, 14:12

Нацбанк разгледзіць пытанне аб змяненні стаўкі рэфінансавання 20 чэрвеня

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі разгледзіць пытанне аб змяненні стаўкі рэфінансавання 20 чэрвеня, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц на палях XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Эканамчіны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць".

Адказваючы на пытанне, калі Нацбанк плануе разгледзець пытанне аб змяненні стаўкі рэфінансавання, намеснік старшыні праўлення адзначыў, што цяпер ідзе працэс ацэнкі эканамічных умоў. "На наступным тыдні ў нас пройдзе праўленне, дзе мы пачнём абмяркоўваць бягучы стан эканомікі. Рашэнне наконт стаўкі будзем прымаць 20 чэрвеня з улікам той сітуацыі, якая складваецца ў эканоміцы", - падкрэсліў ён.

Дзмітрый Калечыц таксама пракаменціраваў прагноз па інфляцыі на 2018 год. "Па інфляцыі мы гатовы вытрымліваць прагноз у памеры 6 працэнтаў. Цяпер бачым некаторае ўзмацненне інфляцыйных працэсаў, але з улікам таго інструментарыю і мер, якія мы з урадам прымаем, у нас няма базавых сумненняў, што мы выйдзем на гэты параметр", - сказаў ён.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі апошні раз зніжалася 14 лютага 2018 года, цяпер яна знаходзіцца на ўзроўні 10,5 працэнта.

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць" праходзіць у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У бягучым годзе мерапрыемства праходзіць у час святкавання 85-годдзя БДЭУ. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 400 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі