Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 мая 2020, 14:24

Нацбанк растлумачыў парадак крэдытавання банкаў для падтрымкі ліквіднасці

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі растлумачыў парадак прадастаўлення банкам крэдытаў у выпадку пагаршэння ліквіднасці. Адпаведнае пісьмо рэгулятар накіраваў банкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

Для атрымання крэдыту банку трэба накіраваць зварот у Нацбанк з абгрунтаваннем патрэбнасці ў рэфінансаванні, уключаючы інфармацыю аб бягучым узроўні ліквіднасці банка і прагнозе яго змянення. Аб'ём запытанага крэдыту не павінен істотна перасягаць 70 працэнтаў нарматыўнага капіталу або 25 працэнтаў рублёвых пасіваў банка.

Працэнтная стаўка па крэдытах будзе ўстанаўлівацца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка. У выпадку змянення стаўкі рэфінансавання да моманту пагашэння крэдыту працэнтная стаўка па крэдыце таксама будзе карэкціравацца.

Пры прыняцці рашэння аб выдачы крэдыту будзе ўлічвацца бягучы ўзровень ліквіднасці банка, аб'ектыўнасць прадстаўленай інфармацыі аб прагназуемых адтоках, наўнасць у банка іншых крыніц падтрымання ліквіднасці, правядзенне работы па прыцягненні знешняга фінансавання і іншыя аргументы банка.

Гэтыя крэдыты прадастаўляюцца ў беларускіх рублях на тэрмін ад 3 да 6 месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі