Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 сакавіка 2022, 11:22

Нацбанк расказаў, якія падробленыя грошы часцей за ўсё знаходзяць у Беларусі

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па выніках 2021 года банкаўскія работнікі выявілі 820 падробленых грашовых знакаў (817 банкнотаў і тры манеты), з якіх 54,3 працэнта - долары ЗША, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.

Доля падробленых расійскіх рублёў склала 35,8 працэнта, еўра - 8,4 працэнта, беларускіх рублёў - 1,1 працэнта, іншых валют - 0,4 працэнта. У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года агульная колькасць падробак павялічылася на 32,5 працэнта. Узрасла колькасць падробак кожнай з выяўленых валют: долараў ЗША - на 46,4 працэнта, расійскіх рублёў - на 30,7 працэнта, еўра - на 15 працэнтаў. Колькасць падробак беларускіх рублёў у абсалютным выражэнні зменшылася на 18.

У Мінску выяўлена 50,1 працэнта ад усіх падробленых грашовых знакаў, у абласцях Беларусі - у межах 6,6 працэнта - 10,1 працэнта. Фальшывыя грошы былі выключаны з абарачэння ў 60 населеных пунктах.

Часцей за ўсё сярод долараў ЗША падраблялі купюры наміналам $100 (65,8 працэнта) і $50 (31,7 працэнта). Колькасць падробак купюр наміналам $100 павялічылася на 12,7 працэнта, а наміналам $50 больш як у 4 разы.

У 2021 годзе выяўлены падробленыя банкноты расійскіх рублёў наміналамі 5000, 2000, 1000 і 500 рублёў. Асноўная доля прыпала на падробкі банкнотаў наміналам 5000 рублёў - 77,6 працэнта.

У справаздачным перыядзе выяўляліся падробленыя банкноты еўра ўсіх наміналаў, акрамя 5 еўра. Найбольшая колькасць падробак прыпала на банкноты наміналам 50 еўра - 37,7 працэнта. Уся колькасць падробленых манет - тры манеты наміналам 2 еўра.

На працягу 2021 года выяўлена 5 падробленых банкнотаў беларускіх рублёў узору 2009 года наміналамі Br50, Br10 і Br5. Выяўлены чатыры падробленыя банкноты беларускіх рублёў узору 2000 года.

Для падробак долараў ЗША прымяняліся спосабы плоскага афсетнага друку, глыбокага друку, электрафатаграфіі і струменнага друку, еўра - у большасці выпадкаў плоскага афсетнага друку, струменнага друку і электрафатаграфіі, расійскіх рублёў - струменнага друку, а таксама электрафатаграфіі. Беларускія рублі падрабляліся ў асноўным пры дапамозе струменнага друку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі