ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 ліпеня 2020, 10:28

Нацбанк прапануе абмеркаваць змяненні ў гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў фізасоб

Фота з архіва
Фота з архіва

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк прапануе абмеркаваць змяненні ў прававым рэгуляванні гарантаванага кампенсавання банкаўскіх укладаў фізічных асоб. Законапраект, які прадугледжвае карэкціроўку закона "Аб гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб", вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме, паведамляе БЕЛТА.

Адно з прапануемых новаўвядзенняў - увесці гарантаванае кампенсаванне банкаўскіх укладаў індывідуальных прадпрымальнікаў з устанаўленнем для іх абмежавання па суме кампенсацыі.

Паводле даных на 1 студзеня 2020 года, уклады ў банках былі ў 205 тыс. ІП, астаткі па іх складалі Br377,2 млн (1,6 працэнта ад агульнай сумы ўкладаў фізічных асоб). Прадугледжваецца, што прадастаўленне ІП гарантыі кампенсавання ўкладаў не акажа значнага ўплыву на функцыянаванне сістэмы гарантаванага кампенсавання.

Абмежаванне па суме кампенсацыі для ІП прапануецца ўстанавіць на ўзроўні Br100 тыс. На 1 студзеня 2020 года ўклады 99,8 працэнта ІП не перавышалі гэту суму. На іх рахунках размешчаны 80,38 працэнта ад агульнай сумы сродкаў ІП у банках.

Праектам закона прапануецца скараціць з аднаго месяца да 7 дзён тэрмін выплаты кампенсацыі ўкладаў па заявах, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння; прадаставіць фізічным асобам, якія не з'яўляюцца ІП, магчымасць выбраць наяўны або безнаяўны спосаб выплаты кампенсацыі; павялічыць з 2 да 5 гадоў працягласць часу, калі ўкладчыкі маюць права звярнуцца за кампенсацыяй.

Законапраект прадугледжвае пераход да сістэмы дыферэнцыраваных узносаў банкаў у рэзерв Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў фізічных асоб. Велічыня ўзносаў банкаў будзе залежаць ад узроўню рызык банкаў. Агенцтву таксама хочуць даць больш магчымасцей для інвесціравання свабодных сродкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі