Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2024, 10:58

Нацбанк прапанаваў абмеркаваць змяненні ва ўказ аб развіцці безнаяўных разлікаў

Фота з архіва
Фота з архіва
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа Прэзідэнта, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва ўказ ад 16 кастрычніка 2014 года нумар 493 "Аб развіцці безнаяўных разлікаў". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект указа распрацаваны па ініцыятыве Міністэрства па падатках і зборах з мэтай павелічэння долі безнаяўных плацяжоў за тавары (работы, паслугі).

Дакументам, у прыватнасці, прадугледжваецца паэтапнае на працягу 2024-2025 гадоў зніжэнне гранічнага памеру плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі, які прымаецца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ад фізічных асоб пры продажы ім тавараў (работ, паслуг), з 500 базавых велічынь (1 БВ - Br40) да 100 базавых велічынь.

Адначасова нормы праекта ўказа накіраваны на ўзмацненне стымулюючай меры ў адносінах да фізічных асоб - пакупнікоў па выкарыстанні безнаяўных спосабаў ажыццяўлення плацяжоў за тавары (работы, паслугі) шляхам павышэння памеру ўзнагароджання, што выплачваецца ад сумы безнаяўнага плацяжу і не абкладаецца падаходным падаткам з фізічных асоб, з 2 працэнтаў да 10 працэнтаў.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, прыняцце гэтага законапраекта станоўча паўплывае на далейшае развіццё праграм лаяльнасці, якія прадугледжваюць выплаты фізічным асобам узнагароджання за правядзенне плацяжоў у безнаяўнай форме, што будзе стымуляваць фізічных асоб да больш актыўнага правядзення безнаяўных плацяжоў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Нацыянальны банк Беларусі. З 28 сакавіка па 8 красавіка свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі