Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк зацвердзіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на чэрвень 2025 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.
У параўнанні з маем яны не змяніліся. Па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у нацыянальнай валюце з тэрмінам вяртання больш за год РВСР складае 15,29 працэнта гадавых. Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце (за выключэннем ільготных), прадастаўленых юрыдычным асобам на тэрмін да трох гадоў уключна, - 12,87 працэнта гадавых. Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце (за выключэннем ільготных), прадастаўленых юрыдычным асобам на тэрмін больш за тры гады, - 12,29 працэнта гадавых. Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце (за выключэннем ільготных), прадастаўленых фізічным асобам, - 18,18 працэнта гадавых.
Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі ўяўляюць сабой інструмент, які выкарыстоўваецца для забеспячэння фінансавай стабільнасці. Як раней тлумачылі БЕЛТА ў Нацбанку, гэта адзін з абмежавальнікаў верхняй мяжы працэнтных ставак, які разлічваецца наступным чынам: сярэдні ўзровень ставак сістэмна значных банкаў плюс пэўная надбаўка (мера роскіду). Гэта дае банкам сігнальны ўзровень, перавышэнне якога, на думку Нацбанка і на падставе даных самога рынку, лічыцца прыкметай ужо высокарызыкоўных паводзін. Такія паводзіны не забараняюцца Нацбанкам, але для гэтага банкам вылучаюцца дадатковыя патрабаванні адносна капіталу, фарміравання рэзерваў - гэта рэзервовы буфер на выпадак, калі банк у выніку рызыкоўных паводзін сутыкнецца з нейкімі цяжкасцямі.-0-