Сцяг Субота, 12 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2025, 15:02

Нацбанк: плацежныя кольцы і бранзалеты непапулярны ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плацежныя кольцы і бранзалеты непапулярны ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла на брыфінгу начальнік упраўлення электронных плацежных інструментаў галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Вольга Антановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Вольгі Антановіч, плацежныя кольцы і бранзалеты - фактычна тое ж самае, што і банкаўская плацежная картка з чыпам з тэхналогіяй блізкага поля, толькі ў іншай форме. "Той жа самы чып устаўляецца ў кальцо або бранзалет, і іх работа ідзе па тэхналогіі банкаўскіх плацежных картак. Але плацежныя кольцы і бранзалеты не атрымалі ў нас такога распаўсюджвання. Чаму для кліентаў яны не цікавы, не магу вам сказаць. Магчыма, нашы грамадзяне больш кансерватыўныя. Мяркую, гэта каштуе дадатковых грошай і не ўсе кліенты да гэтага гатовы", - сказала начальнік упраўлення.

Аднак такая опцыя на беларускім рынку ёсць. "Магчыма, ВІП-кліенты ў рамках ВІП-абслугоўвання або выпуску картак прэміяльных сегментаў больш актыўна карыстаюцца і плацежнымі кольцамі, бранзалетамі. Па сутнасці, гэта нічым не адрозніваецца ад карткі, якую вы не ўстаўляеце ў плацежны тэрмінал, а прыкладаеце. Гэтак жа можна прыкласці кальцо, бранзалет", - адзначыла прадстаўнік Нацбанка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі