Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лютага 2025, 12:05

Нацбанк плануе выпусціць у абарачэнне залатую манету "Славянка" наміналам Br100

Фота з архіва
Фота з архіва
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк плануе выпусціць у абарачэнне залатую зліткавую (інвестыцыйную) манету "Славянка" наміналам Br100, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Рашэнне аб падрыхтоўцы да выпуску манеты прынята пастановай праўлення Нацбанка нумар 32 ад 7 лютага 2025 года.

"Новая манета "Славянка" наміналам Br100 будзе выраблена з золата масай 15,55 г (палавіна тройскай унцыі), пробай сплаву 999,9 і тыражом 3 тыс. штук", - расказалі ў Нацбанку.

У афармленні манеты плануецца захаваць мастацкі вобраз маладой славянкі з маленькім дзіцем на руках у акружэнні дзвюх райскіх птушак, а таксама надпіс "Славянка" па аналогіі з ужо выпушчанымі Нацбанкам залатой і сярэбранай інвестыцыйнымі манетамі.

У банку адзначылі, што новая манета "Славянка" папоўніць рад ужо выпушчаных Нацыянальным банкам зліткавых (інвестыцыйных) манет і пашырыць магчымасці інвесціравання ў каштоўныя металы.

"Цяпер у абарачэнні знаходзяцца залатая інвестыцыйная манета "Славянка" наміналам Br50, масай 7,78 г (чвэрць тройскай унцыі) пробай сплаву 999,9 і сярэбраная інвестыцыйная манета "Славянка" наміналам Br20, масай 31,10 г (адна тройская унцыя), пробай сплаву 999,9, якія карыстаюцца высокім попытам", - удакладнілі ў Нацбанку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі