Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 сакавіка 2020, 13:26

Нацбанк плануе ўкараніць у АРІП сэрвіс па вяртанні плацяжоў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк плануе ўкараніць у АРІП сэрвіс па вяртанні плацяжоў, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Многія арганізацыі гандлю і сэрвісу з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі вымушаны вяртаць грашовыя сродкі, раней выплачаныя іх кліентамі за пастаўляемыя тавары, работы або паслугі, адзначылі ў Нацбанку. Цяпер вядуцца работы па ўкараненні ў АРІП сэрвісу, які дасць магчымасць кліентам ажыццяўляць вяртанне плацяжоў, праведзеных у безнаяўнай форме праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а арганізацыям гандлю (сэрвісу) - раней выплачаныя імі ўзнагароды. Сэрвіс будзе рэалізаваны на працягу некалькіх месяцаў.

"У АРІП ужо рэалізаваны механізм вяртання плацяжоў у поўным аб'ёме за жыллёва-камунальныя паслугі. Для гэтага неабходна падаць заяву аб вяртанні залішне або памылкова выплачанай сумы за ЖКП у арганізацыю, якая ажыццяўляе ўлік, разлік і налічэнне платы за паслугі. Пасля разгляду заявы грошы вяртаюцца плацельшчыку", - нагадалі ва ўпраўленні.

Таксама ў Нацбанку звярнулі ўвагу, што калі арганізацыя гандлю (сэрвісу) гатова вярнуць свайму кліенту грашовыя сродкі, раней выплачаныя пры дапамозе банкаўскай плацежнай карткі, гэта неабходна аформіць шляхам аперацыі вяртання ў плацежным тэрмінале. Тады кліенту будуць вернуты яго грошы, а арганізацыі гандлю (сэрвісу) - раней выплачаная ўзнагарода за аказаныя паслугі эквайрынгу (уключаючы інтэрнэт-эквайрынг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі