Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2020, 18:50

Нацбанк перавёў некаторыя адміністрацыйныя працэдуры ў электронны выгляд

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк перавёў шэраг сваіх адміністрацыйных працэдур у электронны выгляд, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У электронным выглядзе сталі даступны адміністрацыйныя працэдуры па ўключэнні юрыдычных асоб у рэестры лізінгавых арганізацый, мікрафінансавых арганізацый, форэкс-кампаній, а таксама працэдуры па атрыманні дубліката пасведчання аб уключэнні ў гэтыя рэестры, унясенні змяненняў і выключэнні з іх.

Адміністрацыйныя працэдуры ў электронным выглядзе даступны праз адзіны партал электронных паслуг Агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.

Такім чынам, можна будзе дыстанцыйна падаваць заявы на правядзенне адміністрацыйных працэдур, скараціць час і фінансавыя затраты на перасылку карэспандэнцыі, апрацоўку дакументаў. Пры гэтым павысіцца хуткасць прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, бяспека і захаванасць даных, адзначылі ў Нацбанку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі