Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2019, 15:39

Нацбанк падрыхтаваў праект канцэпцыі забеспячэння кібербяспекі ў банкаўскай сферы

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі распрацаваў праект канцэпцыі забеспячэння кібербяспекі ў банкаўскай сферы. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ" перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацбанкам сумесна з экспертнай супольнасцю распрацаваны праект канцэпцыі забеспячэння кібербяспекі ў банкаўскай сферы. Гэта канцэпцыя - лагічны працяг канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі з пераходам на галіновыя асаблівасці, пашырэннем паняційнага апарату", - адзначыў Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, дакумент не будзе статычным, канцэпцыя будзе змяняцца з улікам станаўлення цэнтра маніторынгу і рэагавання на камп'ютарныя атакі ў крэдытна-фінансавай сферы (FinCERTby), развіцця міжнародных праектаў, фарміравання галіновай нарматыўнай базы.

"Асноўная мэта канцэпцыі - фарміраванне аднастайнага разумення і падыходаў да забеспячэння кібербяспекі для ўстойлівага функцыянавання банкаўскай сферы", - растлумачыў намеснік старшыні Нацбанка.

Ён таксама расказаў, што з IV квартала 2018 года FinCERTby атрымаў і прааналізаваў больш за 3,6 тыс. паведамленняў аб інцыдэнтах. Больш як 1,8 тыс. інцыдэнтаў звязаны са шкодным праграмным забеспячэннем, больш за 1,5 тыс. - са спробамі сканіравання порта для ўзлому сеткі. У выніку дзейнасці FinCERTby прадухілены крадзеж грашовых сродкаў на суму большую за Br2 млн. Перспектывы развіцця цэнтра - стварэнне аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў і сістэмы "Фід-Антыфрод".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі