Фота з архіва
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацбанк падоўжыў дзеянне жнівеньскіх значэнняў разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР) на кастрычнік, паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку.
Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), РВСР складае 12,5 працэнта гадавых. Па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, выдадзеных фізічным асобам (за выключэннем ільготных), - 17,71 працэнта гадавых.
Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі ўяўляюць сабой інструмент, які выкарыстоўваецца для забеспячэння фінансавай стабільнасці. Як раней тлумачылі БЕЛТА ў Нацбанку, гэта адзін з абмежавальнікаў верхняй мяжы працэнтных ставак, які разлічваецца наступным чынам: сярэдні ўзровень ставак сістэмна значных банкаў плюс нейкая надбаўка (мера роскіду). Гэта дае банкам сігнальны ўзровень, перавышэнне якога, на думку Нацбанка і на падставе даных самога рынку, лічыцца ўжо прыкметай высока рызыкоўных паводзін. Такія паводзіны не забараняюцца Нацбанкам, але для гэтага банкам выстаўляюцца дадатковыя патрабаванні адносна капіталу, фарміравання рэзерваў - гэта рэзервовы буфер на выпадак, калі банк у выніку рызыкоўных паводзін сутыкнецца з нейкімі цяжкасцямі.-0-