Фота з архіва
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк можа адчаканіць інвестыцыйную манету на ўласных магутнасцях ужо ў бягучым годзе. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў час наведвання пляцоўкі ААТ "Гомельскае ВА "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сур'ёзная размова пачалася са знаёмства з прадпрыемствам. Разам з Раманам Галоўчанкам вытворчасць ювелірных вырабаў і мерных зліткаў наведалі міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіслаў Татарыновіч. Гасцей таксама азнаёмілі з карпатлівым працэсам ператварэння алмазаў у брыльянты.

"Нацыянальны банк ажыццяўляе выпуск вялікай наменклатуры інвестыцыйных, памятных манет. Але па розных прычынах, вядома, пераважная большасць заказаў да гэтага часу размяшчалася ў замежных дзяржавах. Тут таксама прысутнічае неабходнасць імпартазамяшчэння, - адзначыў па выніках сустрэчы Раман Галоўчанка. - З улікам тэхналагічнага ўзроўню прадпрыемства, яго гісторыі, абсталявання і спецыялістаў, мы разумеем, што яно можа ажыццявіць чаканку такіх манет на даволі высокім узроўні. Вядома, трэба пэўнае дааснашчэнне вытворчасці зрабіць, але Нацыянальны банк выступіў з ініцыятывай, каб мы і ў гэтым напрамку сталі незалежнымі. Таму што чаканка ўласных манет з каштоўных металаў - гэта даволі знакавая тэма для любой дзяржавы".
Раман Галоўчанка падкрэсліў, што цяпер у Беларусі на інвестыцыйныя і памятныя манеты вялікі попыт, таму што гэта стабільны актыў і многія грамадзяне, а таксама інвесткампаніі лічаць за лепшае частку сваіх актываў трымаць менавіта ў каштоўных металах. "Рынак даволі актыўны. Думаю, што рашэнне, якое мы прынялі, дасць магчымасць нам ужо ў гэтым годзе выпусціць на ўласных магутнасцях інвестыцыйную манету", - заявіў ён.

Дзяржаўны ювелірны холдынг "КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ" створаны ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 24 мая 2012 года нумар 241. Са жніўня 2013 года ў склад холдынга ўваходзяць: ААТ "Гомельскае ВА "Крышталь" - кіруючая кампанія холдынга "КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ" і ААТ "Белювеліргандаль". Асноўныя напрамкі дзейнасці Гомельскага ВА "Крышталь" - вытворчасць ювелірных вырабаў, брыльянтавай прадукцыі, а таксама зліткаў з каштоўных металаў.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна