Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Нацбанк даў рэкамендацыі па абароне ад тэлефонных махляроў

Эканоміка 22.11.2019 | 13:47
Фота з архіва
Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачасціліся выпадкі тэлефоннага махлярства - вішынгу, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Устаноўлена, што зламыснікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і, прадстаўляючыся іх супрацоўнікамі (у тым ліку спецыялістамі па бяспецы), пад розным выглядам просяць назваць пашпартныя даныя, а таксама рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента. "Звяртаем увагу, што зламыснікі могуць выкарыстоўваць праграмы-ананімайзеры. У такім выпадку нумары тэлефонаў, з якіх ажыццяўляюцца званкі, вызначаюцца як афіцыйныя нумары, паказаныя на сайце банка. Таксама зламыснікі могуць падмяняць афіцыйны нумар не цалкам, а толькі адну яго лічбу, і візуальна гэты падман можа быць непрыкметны. Пры размове для большай праўдападобнасці шумавым фонам пры тэлефанаванні можа выкарыстоўвацца імітацыя гукаў працуючага кантакт-цэнтра", - адзначылі ў Нацбанку.

У час званка зламыснікі могуць прытрымлівацца некалькіх сцэнарыяў. У першым выпадку яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў і паведамляюць, што адносна рахунку кліента праводзяцца махлярскія дзеянні. У мэтах не дапусціць пераводу сродкаў або атрымання іх у наяўным выглядзе ў банкамаце яны просяць даныя банкаўскай плацежнай карткі і іншую інфармацыю. У другім выпадку махляры ад імя банка паведамляюць пра нібыта аформленую заяўку на крэдыт, для адмены якой неабходна прадставіць удакладняючыя даныя. "Супрацоўнік банка пры тэлефанаванні кліенту загадзя павінен ведаць усе неабходныя яму даныя. Таму паведамляць каму-небудзь рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя даныя ні ў якім разе нельга", - падкрэслілі ў Нацбанку.

Упраўленне абароны інфармацыі Нацыянальнага банка (FinCERTby) рэкамендуе ў выпадку паступлення такіх званкоў неадкладна закончыць размову і звярнуцца ў кантакт-цэнтр банка, які эмітаваў картку, расказаць пра сітуацыю і далей прытрымлівацца рэкамендацый. У выпадку, калі зламысніку ўсё ж удалося атрымаць рэквізіты карткі або быў устаноўлены факт крадзяжу грашовых сродкаў, трэба неадкладна заблакіраваць картку і звярнуцца з заявай у праваахоўныя органы.

Вішынг - адзін з метадаў махлярства з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. Зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь і выконваючы пэўную ролю (супрацоўніка банка, пакупніка і г.д.), пад розным выглядам выпрошваюць у трымальніка плацежнай карткі канфідэнцыяльную інфармацыю або стымулююць да пэўных дзеянняў з картачным рахункам/ плацежнай карткай у мэтах крадзяжу грашовых сродкаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску Беларусь атрымала права прыняць маладзёжны (U-20) чэмпіянат свету ў першым дывізіёне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Браціславе.