ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2020, 10:25

Нацбанк чакае запаволенне росту цэн

Сяргей Калечыц. Фота з архіва
Сяргей Калечыц. Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк чакае запаволенне росту цэн і лічыць рэальным выкананне мэты па інфляцыі ў памеры 5 працэнтаў па выніках 2020 года. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер інфляцыя крыху вышэйшая за мэту на 2020 год. Па выніках чэрвеня спажывецкія цэны павялічыліся на 5,2 працэнта ў гадавым выражэнні. Разам з тым у гэтай інфляцыі адлюстроўваецца ўздзеянне паскарэння росту цэн у пачатку года, у тым ліку ў сувязі з распаўсюджваннем пандэміі каранавіруса", - сказаў Сяргей Калечыц.

Паводле яго слоў, ужо сёння адзначаецца зніжэнне інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў. Гэтаму садзейнічае шэраг фактараў. "Адыходзяць часовыя праінфляцыйныя фактары першага квартала. Праявіўся ўплыў своечасовых мер, прынятых урадам у адказ на рэзкае павышэнне цэн на асобныя тавары з-за ажыятажнага попыту, - растлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка. - Істотнае дэзынфляцыйнае ўздзеянне адчуваецца з боку слабага знешняга і ўнутранага попыту. І яно захаваецца да таго часу, пакуль сусветная і беларуская эканомікі не змогуць пераадолець наступствы пандэміі каранавіруса. У сукупнасці гэтыя фактары сведчаць на карысць запаволення росту цэн і робяць інфляцыю ў памеры 5 працэнтаў поўнасцю рэальнай па выніках 2020 года".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі