Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2020, 12:03

Нацбанк чакае далейшага росту долі безнаяўных разлікаў ва ўмовах COVID-19

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк чакае далейшага росту долі безнаяўных разлікаў ва ўмовах COVID-19, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка Таццяна Рускевіч сёння ў час анлайн-відэабрыфінгу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца бягучай сітуацыі, Нацыянальны банк прыняў максімальна магчымыя меры, каб засцерагчы насельніцтва ад асабістай прысутнасці ў банках. Нашы банкі прадаставілі ўсе магчымасці, каб дыстанцыйна атрымліваць паслугі ў зручным фармаце і заставацца дома. У рамках гэтай работы мы спадзяёмся, што доля безнаяўных разлікаў будзе павялічвацца, але ні ў якім разе не змяншацца", - адзначыла Таццяна Рускевіч.

Паводле даных Нацыянальнага банка, у I квартале 2020 года доля безнаяўнага грашовага абароту ў рознічным тавараабароце склала 49,3 працэнта, г.зн. адносна 1 студзеня 2020 года прырост склаў 4,4 працэнтнага пункта. За I квартал 2019 года гэты паказчык складаў 44,4 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі