Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 верасня 2022, 10:59

Нацбанк Беларусі пачне ўстанаўліваць афіцыйны курс рубля да катарскага рыала

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк Беларусі пачне ўстанаўліваць афіцыйны курс рубля да катарскага рыала. Гэта прадугледжана пастановай нумар 352 ад 19 верасня 2022 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Нацбанк пашырыў спіс замежных валют, да якіх будзе ўстанаўліваць афіцыйны курс. Згодна з пастановай пасля канадскага долара цяпер у гэтым пераліку лічыцца катарскі рыал. Такім чынам, фінансавы рэгулятар будзе ўстанаўліваць афіцыйны курс 79 замежных валют.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі