Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2020, 12:44

Нарыхтоўка травяных кармоў пачалася ў Беларусі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася нарыхтоўка травяных кармоў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 20 мая, травы першага ўкосу ўбраны з 19 тыс. га, што складае 1,43 працэнта запланаваных плошчаў. Нарыхтавана 0,16 тыс. т сена (0,02 працэнта), амаль 100 тыс. т сенажу (0,79 працэнта) і 173,4 тыс. т сіласу (0,9 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты момант нарыхтавана 0,65 працэнта.

Грэчка пасеяна на 18,7 тыс. га (81,8 працэнта плана). Завершана сяўба цукровых буракоў, бульбы, кукурузы, проса. Агародніну ў сельгасарганізацыях Беларусі пасеялі на 4,37 тыс. га (97 працэнтаў плана). Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена больш як на 2,5 млн га, што складае 98,9 працэнта запланаваных плошчаў.

Падсяванне шматгадовых траў выканана на 307,5 ​​тыс. га (83,5 працэнта плана). У цэлым па Беларусі пры плане назапашання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ў аб'ёме большым за 1,2 млн т (у дзеючым рэчыве) назапашана 829,7 тыс. т (66,1 працэнта ад патрэбнасці).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі