Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2021, 13:06

Намеснік генеральнага дырэктара "Нафтана": ва ўмовах санкцый працуем з аптымальнай загрузкай

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Нафтан" ва ўмовах санкцый працуе з аптымальнай загрузкай і вырабляе прадукцыю ў планавым рэжыме. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан" Глеб Макарэвіч на палях міжнароднай галіновай канферэнцыі "Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасць, трэйдынг, розніца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы працуем з аптымальнай, найбольш эканамічна эфектыўнай загрузкай. Вырабляем усю прадукцыю ў планавым рэжыме і размяшчаем яе на традыцыйных і новых для нас рынках", - сказаў Глеб Макарэвіч.

Ён таксама падвёў вынікі работы прадпрыемства за перыяд з пачатку 2021 года. "Прадпрыемства адпрацавала стабільна, ёсць невялікая, але дадатная рэнтабельнасць. Аб'ёмы перапрацоўкі ў нас таксама стабільныя. Пытанняў няма", - падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі