Фота з архіва
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турызм у Беларусі - адзін з прыярытэтных напрамкаў для інвесціравання. Такія праекты атрымаюць падтрымку нараўне з вытворчымі. Аб гэтым заявіў журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Красоўскі на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да правядзення ІІІ Беларуска-расійскага турыстычнага кангрэса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзмітрый Красоўскі расказаў, што Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі можна назваць "адным акном для інвестара". Тут у тым ліку працуюць з патэнцыяльнымі фінансавымі партнёрамі на стадыі бізнес-ідэі. "Сёння на суправаджэнні знаходзяцца 74 інвестары з 21 краіны з патэнцыялам інвесціравання ў памеры паўмільярда долараў і стварэннем 2 тыс. рабочых месцаў. Турызм для нас з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці", - падкрэсліў ён.
Разам з тым пакуль колькасць праектаў, якія датычацца індустрыі гасціннасці, нязначная. У іх ліку кіраўнік НАІП назваў будаўніцтва шматфункцыянальнага атэля і ўстаноўку назіральных бінокляў у Мінску, стварэнне спа-комплексу і пляцоўкі для размяшчэння палатачнага гарадка.
Дзмітрый Красоўскі падкрэсліў, што ў рэспубліцы гатовы падтрымаць рэгіянальныя ініцыятывы ў рамках праграмы Банка развіцця. "Турызм, па сутнасці, па важнасці прыраўнаваны да прамысловай вытворчасці ў рэгіёнах, - адзначыў ён. - Ужо некалькі праектаў адабраны. Гэта невялікія гасцініцы, комплексы, парк-атэлі".-0-