Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Нафтан" плануе ў 2018 годзе перапрацаваць каля 8,3 млн т нафты

Эканоміка 09.02.2018 | 17:55
Фота з архіва
Фота з архіва

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Нафтан" плануе ў 2018 годзе перапрацаваць каля 8,3 млн т нафты, прыкладна такі ж аб'ём быў перапрацаваны на прадпрыемстве і ў 2017-м, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Дзямідаў.

"Усе ключавыя паказчыкі па выніках 2017 года выкананы", - адзначыў Аляксандр Дзямідаў. У 2017 годзе "Нафтан" завяршыў пусканаладачныя работы і ўвёў у эксплуатацыю адзін з асноўных аб'ектаў - устаноўку першаснай перапрацоўкі нафты АТ-8. Праект накіраваны на павелічэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты да 12 млн т у год. "Запуск устаноўкі дасць у перспектыве прырост выпускаемай прадукцыі фактычна на 1,2 млн т у год, а таксама прырост выручкі ад яе рэалізацыі - каля $300 млн у год. Падатковыя адлічэнні ў бюджэт павялічацца на $70 млн", - растлумачыў генеральны дырэктар.

Пачаты пусканаладачныя работы на ўстаноўцы гідраачысткі дызельнага паліва нумар 2. Яе запуск дасць магчымасць прадпрыемству перайсці на выпуск 100 працэнтаў прадукцыі стандарту Еўра-5. Прадаўжаюцца будаўніча-мантажныя работы па ўстаноўцы запаволенага каксавання.

"Асноўная задача на 2018 год - гэта прадаўжэнне мадэрнізацыі, асноўны аб'ект - устаноўка запаволенага каксавання. Будаўніча-мантажныя работы павінны завяршыцца ў лістападзе 2019 года, адпаведна, у бягучым годзе трэба будзе правесці вялікі аб'ём работы па пастаўцы абсталявання, будаўніцтве і мантажы", - сказаў Аляксандр Дзямідаў.

"Нафтан" - буйны нафтахімічны комплекс, які выпускае розныя віды паліва, масла змазачнае і бітумы, араматычныя вуглевадароды і прадукты нафтахіміі. Цяпер на прадпрыемстве праводзіцца маштабная мадэрнізацыя, яе кошт складае каля $1,6 млрд.

Сёння "Нафтану" спаўняецца 55 гадоў, заводу "Палімір" у яго структуры 4 лютага споўнілася 50 гадоў. За час работы "Нафтан" перапрацаваў 777 млн т нафты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).