Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 мая 2019, 15:23

"Нафтан" пачаў прэтэнзійную работу за недапастаўкі нафты ў красавіку

14 мая, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Нафтан" пачало прэтэнзійную работу ў адносінах да расійскіх пастаўшчыкоў нафты, якія не выканалі сваіх абавязацельстваў за красавік. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Сяргей Алтухоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Юрыдычная служба прадпрыемства арганізавала работу па выстаўленні штрафных санкцый у адносінах да расійскіх пастаўшчыкоў за недапастаўку якаснай нафты за красавік", - сказаў Сяргей Алтухоў. Ён падкрэсліў, што асноўныя выдаткі, звязаныя з паніжэннем прадукцыйнасці, цяпер падлічваюцца. Па выніках гэтага працэсу будзе сфарміраваны агульны пакет, прадоўжыцца прэтэнзійная работа.

Сяргей Алтухоў нагадаў, што ў канцы красавіка ў выніку нюансаў, звязаных з пастаўкамі няякаснай нафты, "Нафтан" быў вымушаны знізіць аб'ём перапрацоўкі да 50 працэнтаў. У гэтым жа рэжыме прадпрыемства працуе цяпер, перапрацоўваючы сыравіну, якая паступае па трубаправодзе Сургут-Полацк. "Нафта належнай якасці, што дае магчымасць выкарыстоўваць яе без апасенняў за захаванасць работаздольнасці абсталявання. Разам з тым з-за існуючай сітуацыі некаторыя ўстаноўкі "Нафтана" пераведзены на цыркуляцыю або ў рэжым, які патрабуецца, зыходзячы з загрузкі", - дадаў намеснік гендырэктара.

Паводле яго слоў, цяпер наваполацкі НПЗ хвалюе перш за ўсё нявызначанасць. "Чым хутчэй вырашыцца пытанне па забеспячэнні сыравінай у планавых лічбах, тым хутчэй "Нафтан" выйдзе на зададзены рэжым, што дасць магчымасць выраўнаваць яго эканоміку, урэгуляваць сітуацыю з забеспячэннем сумежных нафтахімічных прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім", якія завязаны на пастаўку нашай сыравіны і таксама вымушаны скарэкціраваць свае вытворчыя планы, вырашыць праблемы па выкананні кантрактных абавязацельстваў з пакупнікамі прадукцыі. Цяпер мы рэструктурызавалі свае абавязацельствы па запланаваных аб'ёмах паставак", - адзначыў Сяргей Алтухоў.

Як праінфармаваў галоўны інжынер ААТ "Полацктранснафта Дружба" Міхаіл Баравой, на гэты момант працуе толькі адзін напрамак пастаўкі нафты ў ААТ "Нафтан" - гэта ветка Сургут-Полацк. Напрамак Унеча-Полацк, у нафтаправодах якога знаходзіцца больш за 400 тыс. куб. м некандыцыйнай нафты, стаіць. Прадпрыемствам былі прыняты ўсе вычарпальныя меры, каб не дапусціць пастаўкі гэтай нафты на "Нафтан". Пытанне аб далейшых дзеяннях адносна яе пакуль не вырашана.

Цяпер па ветцы Сургут-Полацк прапампоўваецца 300 тыс. т нафты. У звычайным жа рэжыме стандартны аб'ём прапампоўкі нафты, неабходны для забеспячэння нармальнай работы наваполацкага НПЗ, складае больш за 700 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі