Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2025, 14:03

Нафтахімічныя прадпрыемствы падпісалі партнёрскія пагадненні на IV Еўразійскім эканамічным форуме
 

Фота Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі
Фота Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы беларускай нафтахімічнай галіны, у прыватнасці "Гродна Азот" і бабруйская "Белшына", на палях IV Еўразійскага эканамічнага форуму заключылі шэраг партнёрскіх пагадненняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Так, "Гродна Азот" і яго філіял "Завод Хімвалакно" падпісалі мемарандумы аб намерах з кампаніяй з Тульскай вобласці ТАА "НІАП-Каталізатар", якая гатова адгружаць у Гродна каталізатары, а таксама з вядучай маскоўскай навукова-вытворчай кампаніяй па выпуску тэхнічнага тэкстылю ТАА "Саюзтэкстыль-СТ" - ужо на пастаўку паліаміднай ніці.

Аналагічны дакумент замоцоўвае дамоўленасці з пецярбургскім прадпрыемствам ТАА "НЕВА ТАФТ" аб пастаўках ніці BCF і з ААТ "Стужка" - тэхнічнай поліаміднай ніці. Мемарандум, які пацвярджае перспектывы сурацоўніцтва "Гродна Азот" і ТАА "Майдан", прадугледжвае пастаўкі поліаміду 6 і поліамідных кампазіцыйных матэрыялаў.

Акрамя таго, у завочным фармаце падпісаны мемарандум аб намерах па павелічэнні аб'ёмаў экспарту прадукцыі "Белшыны" на рынак Арменіі ў 2025-2026 гадах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі