Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2022, 09:59

На ўборцы ўраджаю вызначыліся 5 маладзёжных экіпажаў-тысячнікаў

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўборцы ўраджаю вызначыліся пяць маладзёжных экіпажаў-тысячнікаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Вераніка Гудкова.

"Сёння на ўборцы задзейнічаны 680 маладзёжных экіпажаў і 490 маладых вадзіцеляў. Пяць маладзёжных экіпажаў намалацілі больш за 1 тыс. т збожжа. Гэта маладзёжны экіпаж трактарыста-машыніста Аляксандра Салодкага і памочніка камбайнера Алега Паніча з СФ "Клецкі" ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Мінскай вобласці, які намалаціў 1347,4 т збожжа, трактарыст-машыніст Андрэй Кабятка з ААТ "Белавежскі" Брэсцкай вобласці (1160,90 т), маладзёжны экіпаж Андрэя і Сяргея Драздоў з ААТ "Рассвет" імя К.П. Арлоўскага Магілёўскай вобласці (1129,6 т), а таксама маладзёжны экіпаж Аляксандра Прыходзькі і Яўгена Кротава з ААТ "Чамярыскі" Гомельскай вобласці (1073 т) і камбайнер Андрэй Мяшко з ЗАТ "Гудзевічы" Гродзенскай вобласці (1066,13 т)", - расказала Вераніка Гудкова.

Усяго на 1 жніўня маладзёжныя экіпажы намалацілі 120 092,518 т збожжа.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць рэспубліканскі праект "Моладзь - за ўраджай". Традыцыйна праект праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго мэта - павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю.

Спаборніцтвы праходзяць у дзвюх намінацыях: "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць зернебабовых культур". Пераможцамі становяцца першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Таксама першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў і сакратары пярвічных сельскагаспадарчых арганізацый абазначаюць уборачную тэхніку, на якой працуе моладзь, спецыяльнымі наклейкамі "Маладзёжны экіпаж" і "Малады вадзіцель".

Тут жа на палях арганізаваны ўшаноўванні маладых лідараў уборачнай кампаніі з уручэннем пераможцам дыпломаў, вымпелаў і памятных падарункаў. Бацькам будуць накіраваны падзячныя лісты за дастойнае выхаванне сыноў і дачок і прывітую ім любоў да працы на роднай зямлі.

Важным складнікам праекта "Моладзь - за ўраджай" стала комплексная інфармацыйная кампанія на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах БРСМ, а таксама ў групах маладзёжнай арганізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2022, #роднаенароднае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі