Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 верасня 2020, 11:45

На першым энергаблоку БелАЭС пачаліся гідравыпрабаванні рэактарнай устаноўкі

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі пачалі гідраўлічныя выпрабаванні рэактарнай устаноўкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

У час гідравыпрабаванняў будзе праверана работа галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі. Паспяховае завяршэнне гідравыпрабаванняў дасць магчымасць перайсці да наступных падэтапаў праграмы - разагрэву першага контуру рэактара да намінальных параметраў, вызначэння яго гідраўлічных характарыстык і наступнага вываду рэактара на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці.

Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, энергетычны пуск першага энергаблока плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Станцыяадпавядае патрабаванням бяспекі МАГАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі