Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

На першым энергаблоку БелАЭС пачалася загрузка імітатараў цеплавыдзяляльных зборак

Эканоміка 22.04.2019 | 13:37

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На першым энергаблоку Беларускай АЭС спецыялісты пачалі загрузку імітатараў цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) у рэактар, паведамілі БЕЛТА ў групе кампаній ASE (генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык БелАЭС).

Гэта адзін з важнейшых працэсаў на этапе падрыхтоўкі рэактарнай устаноўкі да этапу халоднай і гарачай абкаткі (ХГА).

Імітатары ЦВЗ з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, поўнасцю паўтараюць іх канструкцыю, але не змяшчаюць ядзернага паліва. Яны выкарыстоўваюцца замест штатных ЦВЗ у час пусканаладачных работ на этапе ХГА рэактарнай устаноўкі.

"Пачатак загрузкі імітатараў ЦВЗ - гэта пацвярджэнне гатоўнасці сістэм і абсталявання, прызначаных для работы з ядзерным палівам пры эксплуатацыі энергаблока, да праверкі на адпаведнасць праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі, - адзначыў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС АТ ІК "АСЭ" Віталь Палянін. - Пасля завяршэння загрузкі ўсіх 163 імітатараў ЦВЗ у рэактар застанецца невялікі аб'ём работ па яго канчатковай зборцы да этапу гідраўлічных выпрабаванняў і цыркуляцыйнай прамыўкі сістэм і абсталявання першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі, пачаць які плануецца ў канцы мая".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.