Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2020, 13:23

На нарадзе ў Лукашэнкі прыняты меры па развіцці прадпрыемстваў цукровай галіны

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен па выніках нарады ў Прэзідэнта расказаў журналістам аб мерах, якія прыняты для эфектыўнага развіцця прадпрыемстваў цукровай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня адзначыў, што цана цукру на сусуветным рынку рэзка знізілася. "Мы сабекоштам не можам перакрыць тыя цэны, па якіх прадаём. Таму прадаём, каб знізіць сабекошт", - растлумачыў кіраўнк канцэрна. Цяпер кошт адной тоны цукру на айчыннных прадпрыемствах выйшаў на ўзровень $350 у параўнанні з $500 у мінулым сезоне. Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт унутраных рэзерваў, скарачэння выдаткаў і падтрымкі з боку дзяржавы. "Напрыклад, у 2018 годзе мы закуплялі буракі па Br70 за тону. Дзяржава падставіла плячо, кампенсавала сельгасвытворцу кошт буракоў. Цяпер мы купляем па Br55 за тону па дзяржзаказе ад вытворцы", - удакладніў Анатоль Бубен.

Акрамя таго, Прэзідэнтам падтрымана прапанова аб тым, каб вызваліць Гарадзейскі цукровы камбінат, Жабінкаўскі цукровы завод і Скідзельскі цукровы камбінат ад выплаты часткі прыбытку, што пералічваецца ў бюджэт па выніках работы за 2019 год. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на пагашэнне крэдытаў заводаў.

Падобнае рашэнне прынята па прадпрыемствах кандытарскай галіны. "Дывідэнты, якія павінна налічваць і выплачваць фізасобам на "Спартаку" і "Камунарцы", - тое ж самае, - сказаў кіраўнік канцэрна. - Яны будуць накіраваны на мадэрнізацыю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі