Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2024, 09:57

На II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана заключаны кантракты на $80 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
7 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. На II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана заключана звыш 20 кантрактаў і пагадненняў на $80 млн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Узбекістане Леаніда Марыніча, найбольш актуальныя пытанні для Узбекістана - гэта адукацыя, медыцына і прамысловая кааперацыя. А вось супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сельскай гаспадарцы толькі-толькі набірае тэмпы.

"Ідзе размова аб прамысловай кааперацыі, стварэнні сумесных вытворчасцей і праектаў ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, - сказаў Леанід Марыніч. - Сёння ўзбекскі народ добра ўспрымае нашу харчовую групу тавараў. У нас наладжана прамысловая кааперацыя, кааперацыя ў тэкстыльнай галіне".

Развіваюцца адносіны паміж краінамі і ў сферы адукацыі. Калі пяць гадоў таму ў Беларусі атрымлівалі адукацыю 14 грамадзян Узбекістана, то сёння на сумесных факультэтах навучаецца 5 тыс. студэнтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі